РАТА́ЦЫІ ПРЫ́НЦЫП,
у канстытуцыйным праве прынцып частковага [паэтапнага) абнаўлення саставу прадстаўнічых органаў улады з мэтай пазбегнуць рэзкіх змен у дэпутацкім корпусе, захаваць стабільнасць і пераемнасць у рабоце прадстаўнічай установы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)